МІЖЗЕМНАМО́РСКІ КЛІ́МАТ,
тып умерана цёплага субтрапічнага клімату з гарачым летам і халаднаватай дажджлівай зімою. Уласцівасці яго абумоўлены перавагай летніх субтрапічных антыцыклонаў і інтэнсіўнай цыкланічнай дзейнасцю ў халоднае паўгоддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)